^
Начало
Установить закладку
+ Настройки
14 | 16 | 18 | 20 | 22 | 24
Ширина текста:
50% | 60% | 70% | 80% | 90% | 100%
Шрифт:
Цвет текста:
Установить
Цвет фона:
Установить
Сбросить настройки
Разьдзел першы. У якім паведамляецца, як Бог на радасьць анёлам стварыў чалавека, і пра разнамыснасьць двух рэвалюцыянэраў у прынцыповым пытаньні
Разьдзел другі. У якім юны Айцэн у «Лебедзях» у Лейпцыгу сяго-таго даведваецца пра бег часу й знаходзіць сабе спадарожніка, які дастаецца яму на ўсё жыцьцё
Разьдзел трэйці. У якім рашуча сьцьвярджаецца, што тое, чаго не разумее школьная навука, ня можа йснаваць, нават калі яно ў жывой плоці перад вачыма
Разьдзел чацьвёрты. У якім доктар Лютэр выкладае сваё меркаваньне пра жыдоў, а юны Айцэн якраз і сустракае аднаго такога, які робіцца яму прыкрым назолам
Разьдзел пяты. У якім Агасфэр ставіць пад сумненьне погляды рэбэ Ёшуа й тлумачыць таму, што не лагодныя й цярплівыя ўзьвядуць сапраўднае Царства Божае, а тыя, што спод абяртаюць дагары
Разьдзел шосты. У якім прафэсару Лёйхтэнтрагеру аўтарытэтна паведамляецца, што мы ў ГДР ня верым у цуды, як і ў рэальнае існаваньне Вечнага Жыда
Разьдзел сёмы. У якім асьвятляецца, як нехта, навучаны адрозьніваць правільную веру ад ілжэвучэньняў, увогуле можа гаварыць і пра такія рэчы, пра якія ён ня мае аніякага ўяўленьня
Разьдзел восьмы. У якім Агасфэр спрабуе выратаваць рабі, а той у адказ настойвае дазволіць яму прайсьці шлях, які ён прапаведуе, да канца
Разьдзел дзевяты. У якім кандыдат Айцэн спазнае сілу слова, асабліва калі яно скіравана супроць жыдоў
Разьдзел дзясяты. У якім прафэсар Лёйхтэнтрагер дакладвае пра дыялектыку ў боскім уяўленьні і дадае з Dead Sea Scrolls факты пра верагодную сустрэчу Агасфэра з рабі, а прафэсар Байфус атрымлівае дасьледчае заданьне
Разьдзел адзінаццаты. У якім удаецца зазірнуць у прыгожую душу Паўля фон Айцэна, а певень на вежы кірхі тры разы крычыць у доказ таго, што Агасфэр ёсьць той, хто ён ёсьць
Разьдзел дванаццаты. У якім разьдзіраецца вялікая заслона ў храме, і Агасфэр тлумачыць Іскарыёту, як чалавек, хоць ягоны лёс і вызначаны наперад, тым ня меней сам ім распараджаецца
Разьдзел трынаццаты. У якім ставіцца богазьневажальнае пытаньне, ці сапраўды чалавек ёсьць богападобны, альбо ж Бог больш чалавекападобны, і вядзецца гаворка пра супярэчнасьці, якія пагражаюць парадку
Разьдзел чатырнаццаты. У якім Вечны Жыд пасабляе шчасна памерці аднаму купцу-хрысьціяніну, даючы яму пэўнасьць
Разьдзел пятнаццаты. У якой прафэсара Лёйхтэнтрагера павучаюць, што душа выконвае функцыю чалавечай нэрвовай сістэмы, а богабаязныя варшаўскія яўрэі сумняваюцца ў Бозе, і Агасфэр спальвае сам сябе
Разьдзел шаснаццаты. У якім магістр Паўль разьвівае праведны план навароту зацятых жыдоў і дадаткова паказваецца, якую вялікую долю ў каханьні мае фантазія
Разьдзел сямнаццаты. У якім дасьледуецца, адкуль магло пайсьці, што з чыстых рэвалюцыянэраў робяцца самыя зацятыя ахоўнікі парадку, і адначасова расказваецца пра процілегласьць паміж «не» і «так» і цяжкасьці пры будаўніцтве царства свабоды
Разьдзел васямнаццаты. Зь якога высьвятляецца, што ж такі вынікнуць можа з вывучэньня гістарычных крыніц і як, не ўтачыўшы свайго гроша, можна здабыць доктарскі капялюш, духоўную славу і шэсьць локцяў карычневага палатна
Разьдзел дзевятнаццаты. У якім дыспутуецца, ці сапраўды прыбіты да крыжа рэбэ Ёшуа быў мэсія, а вучоны доктар фон Айцэн праз таксама вучонага жыда з Партугаліі ўблытваецца ў нябесную арыфметыку, а Агасфэр абвяшчае, што кожны, хто створаны паводле вобразу Бога, мае ў сабе сілу і ўладу быць збаўцам
Разьдзел дваццаты. У якім Агасфэр парушае нябесны спакой і пярэчыць рабі, што ісьціна не ляжыць у нейкім адным цэнтральным месцы, а відна кожнаму, хто мае вочы, каб бачыць вачыма
Разьдзел дваццаць першы. У якім герцаг Адальф закладвае падмурак царства божага ў Шлезьвігу, а супэрінтэндэнт ня можа пад'ехаць да графіні Эрэнтрой, а Агасфэр зь песьняй выпраўляецца на вайну
Разьдзел дваццаць другі. У якім прафэсар Байфус робіць пэўныя саступкі, тым часам як прафэсар Лёйхтэнтрагер прадпрымае марксісцкі аналіз Агасфэра і сваімі заўвагамі адносна ўплыву юбіляра доктара Лютэра на разьвіцьцё новага антысэмітызму робіцца непажаданай асобай
Разьдзел дваццаць трэйці. У якім паказваецца, як супэрінтэндэнт фон Айцэн абараняе адзіна правільную любоў супроць усялякіх адхіленьняў і адчужэньняў, і якая ўяўляецца Маргрыт д'ябальскім блефам
Разьдзел дваццаць чацьвёрты. У якім герцаг Гаторпскі асуджае Агасфэра на васьмікротную «вуліцу» са шпіцрутэнамі, а правялебны гер супэрінтэндэнт адкідае ад сябе сьмяротную стому, як калісьці рабі ад сваіх дзьвярэй, але толькі зь іншых прычын
Разьдзел дваццаць пяты. У якім вентылюецца пытаньне пра тое, што можа крыцца за інтэнсіўнымі заняткамі комплексам Агасфэра, і мы даведваемся праз вучоны абмен пісьмамі паміж прафэсарамі Байфусам і Лёйхтэнтрагерам наконт вяртаньня рэбэ Ёшуа й ягоныя думкі пра Армагедон
Разьдзел дваццаць шосты. У якім рабі й Агасфэр выпраўляюцца на пошукі Бога й сустракаюць старога, які ведае таямніцу Кнігі жыцьця пад сямю пячаткамі й якога рабі заклікае да безразважнага супраціву
Разьдзел дваццаць сёмы. Які тут галоўным чынам дзеля дакумэнтацыі і складаецца са службовага даклада маёра Пахнікеля свайму начальству па службе ў справе раптоўнага зьнікненьня (уцёкі з Рэспублікі?) грамадзяніна З. Байфуса, з дадаткам допісаў, пратаколаў і іншых матэрыялаў
Разьдзел дваццаць восьмы. У якім вучоны супэрінтэндэнт фон Айцэн з дапамогай вучэньня пра прадвызначэньне спрабуе ўвінуцца ад д'ябла, але пры гэтым трапляе ў сетку сваіх жа слоў і сам у трох іпастасях вылятае праз камін
Разьдзел дваццаць дзевяты й канец. У якім рабі прыступае да штурму сьвятога парадку, адбываецца Армагедон і выяўляецца, што апошнія пытаньні павінны застацца без адказу