Гілевіч Ніл — все книги автора
Сохранить в Мою библиотеку
Современная проза
6Новая кніга народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча прысвечана светлай памяці яго вернай паплечніцы i дарадчыцы Ніны Іванаўны Гілевіч — таленавітага педагога i мовазнаўцы, якая ўсё жыццё аддана служыла роднаму слову, беларушчыне i Беларусі.
«Разумная дзевачка» — аповесць пра дзяцінства адной вясковай дзяўчынкі з таго пакалення, што прыйшло ў свет на пачатку 30-х гадоў мінулага стагоддзя, пра звычайныя і незвычайныя, драматычныя эпізоды яе лёсу, пра выявы тых якасцяў дзіцячай душы (дабрыня, чысціня, шчырасць), якія лёгкай будучыні, як правіла, не абяцаюць. У абразках жыцця аднаго дзіцяці пададзены і некаторыя характэрныя штрыхі часу. Кніга разлічана і на малога чытача, і на дарослага.
Усе вершы і паэмы, якія склалі гэты не зусім звычайны зборнік, публікаваліся, адразу ж па напісанні, на старонках беларускіх перыядычных выданняў. Пра што яны? Пра тое, што іх аўтару, народнаму паэту Бсларусі, наймацней балела і баліць, што было і есць адзнакай яго грамадзянекай пазіцыі і асновай яго творчага крэда.
Серия: Плошча Свабоды
У новай кнізе публіцыстыкі народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча змешчаны найбольш значныя артыкулы, прамовы, інтэрв'ю трох апошніх гадоў, а таксама тыя з іх, якія ў свой час па цэнзурных меркаваннях у друк не трапілі. Асноўныя тэмы зборніка — лёс беларускай зямлі, адраджэнне гістарычнай памяці народа, яго нацыянальнай самасвядомасці, мовы, культуры. Для шырокага кола чытачоў.
Поэзия: прочее
6 У зборнік народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «І чую я голас...» увайшлі вершы, паяднаныя адной, глыбока ўнутранай, магістральнай тэмай, адным вельмі характэрным, можна сказаць вызначальным для ягонага светаўспрымання, настроем. Усе гэтыя вершы друкаваліся ў часопісах i газетах, змяшчаліся ў чарговых кнігах паэзіі, у тамах «Выбранага» і Збору твораў.
Свае думкі і адчуванні, народжаныя кладаным жыццём сучаснага грамадства, прыносіць народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч на высокі алтар паэзіі. Боль і гнеў, вера і надзея, каханне і захапленне, пяшчота і замілаванне, туга і расчараванне — увесь спектр абвостраных пачуццяў адбізаецца ў лірычных, філасофскіх і публіцыстычных вершах, уключаных у яго новую кнігу.
У новую кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі творы ярка выражанага грамадскага гучання, напісаныя ім пераважна за апошнія два гады, а таксама некалькі даўніх вершаў, якія захоўваліся ў архіве аўтара і ў перыядычным друку не публікаваліся.
«На флейце самоты» - кніга пяцірадковых лірычных мініяцюр, напісаных у жанры класічнага японскага верша «танка». Складаецца кніга з двух сшыткаў. У першым — «А святло ўсё ідзе» - лірычныя роздумы пра Бацькаўшчыну і яе лёс, пра часовае і вечнае, пра выпрабаванні для душы і сэрца на жыццёвай дарозе чалавека. Другі сшытак прысвечаны памяці той, якой не стала. У ім - несціханы боль і непазбыўны смутак. I невымернае пачуццё ўдзячнасці ёй і лёсу, які звёў дзве светламройныя пуцявіны ў адну.
Критика
1Новую кнігу літаратурнай крытыкі Ніла Гілевіча склалі артыкулы, прысвечаныя паэтычнаму майстэрству Купалы, Цёткі, Багдановіча, Куляшова, Панчанкі, Маякоўскага, Ісакоўскага, Вапцарава і іншых славянскіх паэтаў, пытанням мастацкага перакладу, сувязям сучаснай паэзіі з фальклорам. Характэрная асаблівасць кнігі — яе цесная сувязь з тымі актуальнымі і надзённымі праблемамі, якімі жыве наша літаратура сёння.
