^
^

Стругацкі Аркадзій - Пікнік на ўзбоччы


скачать книгу бесплатно

 

 

Стругацкі Аркадзій - Пікнік на ўзбоччы скачать бесплатно
Рейтинг:
(0)
Автор: Стругацкі Аркадзій
Название: Пікнік на ўзбоччы
Жанр: Научная фантастика
Издательский дом: mikhed.ru
Год издания: 2017
Аннотация:
«Пікнік на ўзбоччы» («Пикник на обочине») — найвядомейшы і найпапулярнейшы твор клясыкаў сусьветнае навуковае фантастыкі Аркадзія і Барыса Стругацкіх, які сярод усіх іхных кніг стала трымае першае месца па колькасьці выданьняў і перакладаў на іншыя мовы. Аповесьць напісаная ў 1971 годзе і ўпершыню апублікаваная праз год у ленінградзкім часопісе «Аврора». У 1991 годзе быў выданы аўтарскі варыянт, пазбаўлены правак, зробленых пад ціскам савецкае цэнзуры.У цэнтры сюжэту — таямнічая і небясьпечная Зона, якая засталася пасьля наведваньня Зямлі прадстаўнікамі іншаплянэтнай цывілізацыі, а таксама жыцьцё людзей, якія воляй лёсу апынуліся побач зь ёю і вымушаныя змагацца за сваё існаваньне ня толькі са страшнымі нечалавечымі зьявамі, але й з ня менш непрыемнымі асаблівасьцямі чалавечага грамадзтва.Кніга мела вялікі культурны ўплыў. Дзякуючы ёй у расейскую мову трывала ўвайшло слова «сталкер», якое замацавалася за аматарамі наведваць закінутыя аб'екты і гарады-здані, а сама субкультура набыла большую папулярнасьць. Фільм «Сталкер», які лічыцца адной з найлепшых кінастужак рэжысёра А. Таркоўскага, быў зьняты па матывах твору. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС і ўтварэньне там закрытае Зоны Адчужэньня шмат у чым перагукалася зь «Пікніком» і дало нагоду выявіць у кнізе пэўныя прароцкія матывы. Тэмы ўразьлівасьці чалавека перад магутнымі сіламі, якія ён здольны вызваліць, а таксама неабходнасьці адказнага і далікатнага стаўленьня да навакольнага сьвету выявіліся як ніколі актуальнымі.Па-беларуску «Пікнік на ўзбоччы» да гэтага моманту ніколі не выдаваўся. Гэты пераклад — першая публікацыя аповесьці на беларускай мове, і другі перакладзены на яе твор братоў Стругацкіх.

 

Читать книгу On-line


 

 

 

  Доступные форматы для скачивания:

Скачать в формате FB2 (Размер: 302 Кб)

Скачать в формате DOC (Размер: 134кб)

Скачать в формате RTF (Размер: 134кб)

Скачать в формате TXT (Размер: 268кб)

Скачать в формате HTML (Размер: 271кб)

Скачать в формате EPUB (Размер: 314кб)
Стругацкі Аркадзій
другие книги автора:

Населены востраў

Пікнік на ўзбоччы